Менск 1989 – фотаздымкі, якія прымушаюць задумацца



У інтэрнеце на на архіўным сайце http://vytoki.net/ з’явіліся фотаздымкі з перадвыбарчай кампаніі БНФ 1989 года. Гэта два мітынгі ў Менскім мікрараёне Паўднёвы Захад, якія ўражваюць масавым удзелам грамадзянаў.

Сяргей Навумчык пракаментаваў здымкі: Тады БНФ вылучаў шмат кандыдатаў з Аргкамітэту БНФ – усе былі “зарубленыя” на акруговых сходах. Васіль Быкаў быў абраны, але ад Саюзу пісьменнікаў СССР. Былі непасрэдна члены БНФ (Пазняк) і былі тыя, каго БНФ не вылучаў, але, пасля таго, як члены БНФ былі зарубленыя на акруговых сходах. Шушкевіч, Жураўлёў, Дабравольскі, Габрусёў (Магілёў) членамі БНФ не былі – але актывісты БНФ сапраўды адыгралі у іх перамозе важную ролю, калі не вызначальную.

Паводле Зянона Пазняка: Гэта перадвыбарчы мітынг 1989 года, арганізаваны Койданаўскай Радай БНФ у раёне Паўднёвы Захад. Я там быў і выступаў. Ад камуністаў прыходзіў Краўчанка. Яго абсвісталі.

Паводле Зянона Пазняка: Гэта 1989 год. Іншы мітынг БНФ у мікрараёне Паўднёвы Захад. На гэтых мітынгах прысутнічала мая жонка Галіна, якая належыла да Койданаўскай Рады БНФ. Нагадаю, што менскія раённыя рады БНФ мелі свае назовы (Койданаўская, Лошыцкая, Каліноўская, Партызанская і т.п.), каб не вымаўляць прозвішчы бальшавіцкіх правадыроў, якімі называліся раёны Менска.

Аўтар фотаздымкаў менскі фатограф з трагічным лёсам Уладзімір Сапагоў (1952-2012) , з архівам якога цяпер працуюць актывісты Цэнтру даследванняў грамадзянскай супольнасці Беларусі.   

Беларускае Радыё Рацыя