Менск: балет у масках



 

Фіндапамога для збяднелых менчукоў. Балет у масках. Актуальны стан мераў і падзей на сёння ў беларускай сталіцы прадставіць наша карэспандэнтка Вольга Сямашка:

– У менскай інфекцыйнай лякарні ад каронавіруса вылекавалі 76-гадовага лекара. У боксавым ізалятары лякарні і зараз знаходзяцца пацыенты з пнеўманіяй рознай ступені цяжкасці. Медработнікі прыкладаюць усе намаганні і размаўялюць з пацыентамі, каб вылекаванне адбылося хутчэй.

У Менску пашырана кола атрымальнікаў адраснай штомесячнай сацыяльнай дапамогі. Прэтэндаваць на фінансавую падтрымку могуць сем’і, у якіх за апошнія тры месяцы сярэдні даход на кожнага чальца сям’і стаў меншы за памер бюджэту пражытковага мінімуму.

Сталічная служба занятасці запрашае беспрацоўных менчукоў навучыцца асновам прадпрымальніцтва.

МЗС сабраў актуальныя дадзеныя па рэжымам уезду і выезду з замежных краін у сувязі з COVID-19. Аднак просіць спраўджваць дакладаную інфармацыю ў замежных прадстаўніцтвах. У сітуацыю з перасяэчннем польскай мяжы – без зменаў. Яе можа перасякаць вызначаная катэгорыя грамадзянаў.

Пандэмія адкарэктавала працу Вялікага тэатра Беларусі: артысты ў ахоўных масках рыхтуюць прэм’еру балета „Пер Гюнт” на верасень. Залі абсталявалі адмысловымі кварцавымі лямпамі, якія ўключаюць у перапынках.

Колькасць выяўленых захварэўшых на Covid-19 у Беларусі за суткі склала 676 чалавек. Па Менску і рэгіёнах асобныя лічбы не паведамляюцца.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота: БелТА