Менск: эпідэмія ідзе на спад?
За дзень зарэгістравана 883 афіцыйныя выпадкі каронавіруса. Ужо чацвёрты дзень новых хворых менш, чым ачуняўшых.
Актуальны стан мераў і падзей на сёння ў беларускай сталіцы прадставіць наша карэспандэнтка Вольга Сямашка:
– У рэанімацыі Гарадской клінічнай бальніцы №1 зараз знаходзяцца 17 пацыентаў з каронавірусам.
У бліжэйшай будучыні Міністэрства аховы здароўя паабяцада даць магчымасць здаць платны тэст на каронавірус ўсім, хто збіраецца за мяжу.
У Менгарвыканкам па падтрымку ад вынікаў каронавіруса звярнуліся амаль 1600 суб’ектаў гаспадарання.
Сацслужбы сталіцы ажыццявілі 3,5 тысяч заявак на дастаўку лекаў і прадуктаў у перыяд пандэміі.
Пасля выпадкаў, калі кіроўцы падтрымлівалі сігналамі перадвыбарчыя пікеты ў горадзе, ДАІ Менгарвыканкама нагадала, што за выкарыстанне не па прызначэнні гукавога сігналу кіроўца можа быць пакараны штрафам больш за 80 рублёў.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота: МН