Менск: кароназачыстка ў імя «правільных» выбараў



За дзень зарэгістравана 704 афіцыйныя выпадкі каронавірусу. СААЗ заявіла аб разгары эпідэміі COVID-19 ў Беларусі, а Мінздароўе паведаміла пра сыход з плато.

Актуальны стан мераў і падзей на сёння ў беларускай сталіцы прадставіць наш карэспандэнт Вольга Сямашка:

– Падчас следчых мерапрыемстваў  у сталічных арганізацыях, якія звязаны з «Белгазпрамбанкам», правяраючыя органы вымаюць фінансавыя дакументы, звязаныя з перадачай грашовай дабрачыннай дапамогі на карысць платформы Сovidby.

Міністры і вядомыя лекары ў Менску бясплатна здалі ўласную кроў у межах акцыі «Бяспечная кроў ратуе жыцці».

Статыстычнае ўпраўленне горада сцвярджае, што ў траўні ў сталіцы падняліся цэны толькі на прамысловыя тавары.

Менгарвыканкам прапануе гандлёвыя і складскія памяшканні ў арэнду бясплатна з умовай стварэння новых працоўных месцаў.

З 12 чэрвеня ў менскіх школах і гімназіях пачаўся прыём дакументаў ад бацькоў, дзеці якіх ідуць у першы клас. Ля 4-й беларускамоўнай гімнгазіі горада зафіксаваны ажыятаж. Чарга жадаючых запісаць дзяцей утварылася яшчэ ўначы.

Менчукі актыўна адпачываюць на гарадскіх вадаёмах. Аднак за дзень зафіксавана двое тапельцаў.

Беларускае Радыё Рацыя