Менск – лідар па росце скасаванняў шлюбу



Сельскія населеныя пункты Менскай вобласці і сталіца – лідары па росце скасаванняў шлюбу, сведчаць звесткі Белстата.

У першым квартале 2020 года ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам колькасць скасаванняў шлюбу ў сельскіх населеных пунктах сталічнага рэгіёна павялічылася на 35,6% (з 281 да 381), у Менску – на 12,7% (з 1.888 да 2.127).

Пры гэтым гарады Менскай вобласці сталі лідарамі па змяншэнні гэтага паказчыка (на 5,7%, з 1.020 да 962).

У цэлым па краіне колькасць скасаванняў шлюбу павялічылася на 5% (з 8.570 да 9.000). У Гарадзенскай вобласці – на 8,2% (з 855 да 925), у Берасцейскай – на 4,1% (з 1.107 да 1.152), Гомельскай і Менскай – на 3,2% (з 1.268 да 1.309 і з 1.301 да 1.343), Віцебскай – на 3% (з 1.104 да 1.137). У Магілёўскай вобласці гэты паказчык зменшыўся на 3,2% (з 1.047 да 1.007).

Колькасць шлюбаў скарацілася ва ўсіх рэгіёнах; у найбольшай ступені – на 25,4% (з 248 да 185) – у сельскіх населеных пунктах Гомельскай вобласці. З улікам гарадскога насельніцтва першае месца заняла Берасцейская вобласць – зніжэнне колькасці шлюбаў на 21,3% (з 1.645 да 1.295). Далей ідуць: Гомельская вобласць – на 17,3% (з 1.690 да 1.397), Магілёўская – на 16,6% (з 1.262 да 1.053), Менская – на 13,7% (з 1.589 да 1.372), Гарадзенская – на 12,6% (з 1.110 да 970), Менск – на 10,7% (з 2.577 да 2.302), Віцебская вобласць – на 7,1% (з 1.250 да 1.161). Усяго заключана 9.550 шлюбаў, што на 14,1% менш, чым у першым квартале 2019 года (11.123).

БелаПАН