Менск рыхтуецца выстаяць



Рост выпадкаў каронавірусу ў Менску і на тэрыторыі ўсёй Беларусі прыкладна адпавядае тэмпу распаўсюджвання інфекцыі на гэтым этапе эпідэміі ў іншых краінах.

Актуальны стан мераў і падзеяў на сёння ў беларускай сталіцы прадставіць наш карэспандэнт Вольга Сямашка:

 – Ранішнія вуліцы Менску пусцеюць з кожным днём, і не дзіва. Усё больш менчукоў надзявае ахоўныя маскі і застаецца працаваць у хатніх умовах. На вуліцах мінакі абмяркоўваюць пазітыўную статыстыку змагання з каронавірусам у Аўстрыі і Італіі.

Міністэрства аховы здароўя прыняло пастанову з пералікам правілаў для тых, каму належыць 14 дзён быць у самаізаляцыі. У першую чаргу гэта тычыцца тых, хто прыедзе ў Беларусь бліжэйшым часам з іншых краін.

Ад 4 красавіка сотні студэнтаў медуніверсітэту закрылі ва ўласным інтэрнаце— там пацвердзілі выпадак каронавірусу. Ад 6 красавіка ўсе заняткі будуць праходзіць дыстанцыйна. Лекцыі ў мэдычным універсітэце адмянілі раней.

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі прыняла рашэнне аб страхаванні і матэрыяльнай дапамозе медыцынскім работнікам, якія працуюць з пацыентамі, што захварэлі каронавіруснай інфекцыяй, і супрацьстаяць распаўсюджванню COVID-19.

Працягваецца пашыў масак і іншых ахоўных вырабаў разнастайнымі сталічнымі ініцыятывамі і арганізацыямі.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]