Менск: самаратаванне ў самарэгуляванні



За мінулыя содні прырост хворых на каронавірус склаў 913 чалавек, які не выбіваецца з сярэдняга паказніку на працягу ўжо тыдня.

Актуальны стан мераў і падзей на сёння, 8 траўня, у беларускай сталіцы прадставіць наш карэспандэнт Вольга Сямашка:

– Адзін са сталічных банкаў прапаноўвае  анлайн-страхоўкі ад каронавіруса. Другі банк – больш актуальныя вакацыі па спажывецкіх крэдытах на два месяцы.

Упершыню за ўсю гісторыю свайго існавання менскія рэстаратары аб’ядналіся ў асацыяцыю, каб выратаваць свой бізнэс.

Гарадскія паліклінікі нарэшце могуць ганарыцца адсутнасцю чэргаў: паасобныя плыні пацыентаў, планавыя агляды толькі для асобных катэгорый, усе носяць сродкі абароны.

У Менску выяўлены цэх, дзе разам з антыфрызам і машыннымі алівамі выраблялі падроблены антысептык.

Ужо зараз у горадзе пачынаюць адключаць ацяпленне, акрамя лякарняў, паліклінік і навучальных установаў.

Над Менскам прайшла трэніроўка авіяцыі перад парадам 9 траўня.

Беларускае Радыё Рацыя