Менск у чаканні камедыйнага онлайн марафону «Комікі ў каранціне»



1 красавіка Менск сустракае ў чаканні камедыйнага онлайн марафону «Комікі ў каранціне» ў рэжыме нон-стоп. Як і ў савецкія часы гумар у незалежнай Беларусі застаецца апошнім сродкам сказаць праўду.

Актуальны стан мераў на сёння ў беларускай сталіцы прадставіў наш карэспандэнт Вольга Сямашка:

Амерыканская штодзённая газета The Washington Post параўнала Лукашэнку з Трампам у свеце апошняй аргументацыі па сітуацыі з пандэміяй. Самому ж гораду Менску часу на параўнанне бракуе. Працягваецца гарадское самарэгуляванне ва ўмовах каронавірусу. Менчукі па мажлівасці застаюцца дома. Дзеці на канікулах гойсаюць у дварах.

Ад сёння прыпынены прыём пацыентаў у менскіх паліклініках на агульных падставах. У метро адзначаюць, што пасажырапаток у сакавіку скараціўся на 200 тысяч у параўнанні з лютым. Аднак гэта не прывядзе да зменаў у працы рухомага саставу.

Сталічныя аб’екты грамадскага харчавання – у чаканні эканамічных палёгкі ад урада – падумваюць аб дастаўцы ежы кліентам на роварах і развіцці онлайн гандлю. Быў зменены рэжым працы кінатэатраў сталіцы, прыбраныя ранішнія сеансы ў кінатэатрах, «Дом кіно», «Масква» «Кіеў» і «Кастрычнік», продаж квіткоў прыпынены.

Сацыяльны праект pomnim.online да Радаўніцы і Вялікадня прапануе паслугу дыстанцыйнай прыборкі магіл сваякоў і нават прапануе зніжку. Гандлёвая сетка «Еўраопт» перадала шостай менскай гарадской клінічнай лякарні апарат для штучнай вентыляцыі лёгкіх, а таксама пяць манітораў пацыентаў.

Беларускае Радыё Рацыя