Менская пракуратура адмовілася расказаць аб расследаванні катаванняў



У канцы верасня Міжнародны камітэт у расследаванні катаванняў у Беларусі з ліку беларускіх праваабарончых арганізацый запатрабаваў у пракуратуры Менска даць справаздачу аб праведзенай працы.

 

У адказ на свой зварот праваабаронцы атрымалі лаканічны адказ — патрабаванні, выкладзеныя ў звароце, задавальненню не падлягаюць.

Згодна з законам аб пракуратуры, пры ажыццяўленні нагляду за выкананнем заканадаўства пракурор мае права бесперашкодна ўваходзіць на аб’екты дзяржаўных органаў, патрабаваць ад службовых асобаў тлумачэнні пра абставіны, звязаных з парушэннем заканадаўства.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: legin.by