Менскія ўлады дазволілі акцыю недармаедаў 15 сакавіка



На Бангалор. Ініцыятары маршу «Мы не дармаеды» атрымалі дазвол на акцыю 15 сакавіка. Дзяніс Садоўскі (БХД), Дзмітры Кучук (Партыя зялёных), Ірына Вештард (БСДП Грамада) сёння мелі размову з прадстаўнікамі Менгарвыканкама, менскай міліцыі і пракуратуры.

За пяць дзён да пачатку маршу «Мы не дармаеды» заяўнікам далі дазвол на шэсце і мітынг на Плошчы Бангалор у Менску. Збор дазволены на пляцоўцы каля кінатрэатра «Кастрычнік» і шэсце на плошчу Бангалор.

На месцы збору пляцоўка аграроджвацца не будзе, як сказалі прадстаўнікі ўладаў.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]