Менскія ваенкаматы забіраюць вайсковаабавязаных на тры тыдні на зборы



3620-я артылерыйская база ўзбраення прыводзіцца ў вышэйшую ступень боегатоўнасці, паведамляе Мінабароны.

Гэтая частка комплекснай праверкі боегатоўнасьці, паводле Мінабароны, планавая.

Менскія ваенкаматы выклікалі вайсковаабавязаных з запасу.

У бліжэйшыя дні пройдуць заняткі па баявым супрацоўніцтве падраздзяленняў, потым — агляд гатоўнасці да выканання задач.

Вайсковаабавязаныя, прызваныя з запасу, за тры тыдні збораў «падвысяць тэарэтычныя веды і адновяць практычныя навыкі», інфармуе Мінабароны.

Раней паведамлялася і аб прывядзенні ў найвышэйшую ступень баявой гатоўнасці з выклікам рэзервістаў танкавай базы.

svaboda.org