Мігранты выходзяць на мітынгі супраць рэжыму Лукашэнкі



28 лістапада грамадзяне Ірака, Сірыі, Афганістана ды іншых краін праводзяць у Амстэрдаме акцыю пратэсту супраць рэжыму Лукашэнкі.

Арганізатары запрасілі для ўдзелу ў мітынгу ўсіх ахвочых. Рыхтуюцца акцыі супраць Луашэнкі ў іншых краінах свету, паведаміў палітолаг Зміцер Балкунец.

8 лістапада рэжым Лукашэнкі зладзіў маштабную правакацыю на польскай мяжы. Тысячы мігрантаў пад кантролем беларускіх спецслужбаў штурмавалі мяжу Польшчы. Польскі бок паведамляе, што ў наступных штурмах мяжы могуць удзельнічаць да 10 тысячаў нелегалаў.