Мікалай Аўтуховіч: Не хачу ім плаціць, бо я ім нічога не павінен



Мікалай Аўтуховіч абскарджвае запазычанасць па страхавых ўзносах за час знаходжання ў турме. Былы палітвязень і прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч працягвае абскарджваць дзеянні аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН) Ваўкавыскага раёна, які патрабуе ад яго сплаціць запазычанасць па абавязковых страхавых унёсках у бюджэт, прадугледжаных для прадпрымальнікаў.

SAM_2919-833x400

“Запазычанасць у памеры 1 мільён 836 тысяч рублёў нібыта ўзнікла за перыяд з 27 лютага па 31 снежня мінулага году”, – гаворыць Мікалай Аўтуховіч.

Нават і гэтую суму я не хачу ім плаціць, бо я ім нічога не павінен. Зараз пішу прыватную скаргу ў абласны суд, што Мастоўскі суд адмовіўся разглядаць маю скаргу. А яны патрабуць грошы – плаці і ўсё. Нават даслалі судовых выканаўцаў, якія  кажуць: “Хаця ты не зарабляеш, павінен плаціць”. Куды мне ісці? Дапусцім я вазьму недзе грошай і заплачу, а прыйдзе да мяне падатковая і скажа: “Аўтуховіч, а дзе ты гэтыя грошы ўзяў?”. Замкнёнае кола атрымліваецца.

Частку гэтага тэрміну Аўтуховіч знаходзіўся у турме, а пасля вызвалення, у пачатку чэрвеня быў працаўладкаваны, і гэты перыяд таксама ніяк не можа патрапляць пад падаткаабкладанне.

У сувязі з гэтым Мікалай Аўтуховіч просіць прызнаць дзеянні. па налічэнні яму запазычанасці па абавязковых страхавых унёсках у бюджэт фонду – незаконнымі.

 Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]