Мікалай Аўтуховіч звольніўся з фірмы таксі
Мікалай Аўтуховіч звольніўся з фірмы, каб бараніць правы прадпрымальнікаў. Былы палітвязень лічыць, што ўсе сучасныя палітычныя сілы дыскрэдытавалі сябе, і хоча стварыць прафсаюз, які «па-сапраўднаму мог бы бараніць правы ІП».
Аўтуховіч пакінуў працу ў ваўкавыскай фірме таксі, якую некалі сам стварыў. Ён тлумачыць, што шматлікія праверкі і рэпрэсіі, якія апошнім часам наваліліся на фірму, звязаныя з яго прозвішчам, таму і сышоў.
Цяпер ён большасць часу знаходзіцца ў Менску і займаецца стварэннем агульнабеларускага прафсаюза ІП «Салідарнасць». Для гэтага трэба набраць пяцьсот заснавальнікаў. Аўтуховіч займаецца арганізацыйнай працай. Як адзначае былы палітвязень, працэс няпросты, бо многія баяцца ўступаць.
Паводле svaboda.org
