Мікалай Чарнавус дамогся ўпарадкавання ліўневай каналізацыі



У Баранавічах грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус дамогся нарэшце ўпарадкавання ліўневай каналізацыі на полі паміж Лядовым палацам і вуліцай Дамашэвіцкай. Каб закрыць ліўневыя калодзежы, актывісту спатрэбіўся год перапіскі з уладамі рознага ўзроўню.

Але калодзежы закрылі, не пачысціўшы  ад смецця. Паўторна прыйшлося звяртацца да мясцовага дэпутата, каб работу зрабілі якасна, кажа Мікалай Чарнавус:

– За тры гады жыхары Баранавіч закідалі калодзежы смеццем. Улады хуценька прыкрылі іх бетонным перакрыццём, і ўсё. Я звярнуўся, каб выправілі працу, пачысцілі. Прыгналі трактар, прыбралі, пачысцілі. Цэлы трактар смецця.

Мікалай Чарнавус двойчы выходзіў на  суботнік на гэтым полі са сваімі роднымі, каб прыбраць тэрыторыю ад наваленых дрэў.

Цяпер на полі бяспечна і чыста. І хацелася б, каб людзі зразумелі, што парадак залежыць ад усіх нас, гаворыць Мікалай Чарнавус.

Беларускае Радыё Рацыя