Мікалай Чарнавус выйшаў на суботнік



Грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус з Баранавіч паказаў добры прыклад для сваіх землякоў. Ён самастойна выйшаў на суботнік на полі паміж вуліцай Дамашэвіцкай і Лядовым палацам, каб прыбіраць накіданае сваімі землякамі, кажа Мікалай Чарнавус:

– Каля прыватных дамоў гаспадары абразаюць дрэвы і гэтае галлё выцягваецца на так званае балота. Мала таго што там трава расце ў два метры, дык яшчэ гэты хмыз людзі сюды скідваюць. Я паабяцаў Дзяржкантролю, што буду тут дапамагаць.

Паводле Чарнавуса, канешне, сам ён справіцца з расчысткай не зможа. Спадзяецца, што людзі, якія жывуць побач, далучацца да патрэбнай і добрай справы.

Мікалай Чарнавус год дамагаўся ад уладаў, каб на гэтым полі закрылі каналізацыйныя люкі. Закрылі, але не пачысцілі калодзежы. Актывіст падымае і гэтае пытанне.

Беларускае Радыё Рацыя