Мікалая Саляніка пакаралі штрафам



Восьмага чэрвеня Мікалая Саляніка выпісалі пасля гіпертанічнага крызу з бальніцы, аднак на яго выпісцы дзяжурылі міліцыянты, якія адразу завезлі грамадска-палітычнага актывіста ў РАУС.

Туды прывезлі і суддзю, якая аштрафавала Мікалая Саляніка на 40 базавых велічынь “за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве”. Пасля гэтага Саляніка адпусцілі. Тэлефон яму пакуль не вярнулі. Мікалай Салянік зараз знаходзіцца дома.

Беларускае Радыё Рацыя