Міхаіл Пастухоў: Судовы працэс выглядаў як тэатр абсурду



За падтрымку тэлеканала “Белсат” – буйны штраф. Чатыры ўдзельнікі акцыі падтрымкі, сярод якіх Павел Севярынец і Анатоль Лябедзька былі аштрафаваныя на 50 базавых велічынь, што складае 1150 беларускіх рублёў, або каля 2300 польскіх злотых.

Увесь судовы працэс выглядаў як тэатр абсурду, дзе нават сведкі з боку міліцыі зачытвалі свае ролі па паперцы, – кажа доктар юрыдычных навук Міхаіл Пастухоў.

– Я магу сказаць як юрыст, у мінулым суддзя Канстытуцыйнага суду, што гэта ніякія не суды, гэта проста суддзі, якія апранутыя ў манціі, і прыходзяць сюды выконваць якіясць загады. Ад такога правасуддзя трэба адмаўляцца.

Акцыя салідарнасці з тэлеканалам “Белсат”адбылася ў снежні каля рэзідэнцыі прэзідэнта Беларусі. Удзельнікі акцыі патрабавалі легалізаваць „Белсат” на тэрыторыі Беларусі, а таксама адключыць вяшчанне расейскіх прапагандысцкіх каналаў.

Павел Генадзіч, Беларускае Радыё Рацыя