Міхалок прэзентаваў кліп «Брэжнеў»



«Адроджанаму касмічнаму цырку аўтсайдараў, роданачальнікам жанру «радыкальны шансон», аркестру „Ляпіс-98” спаўняецца год! З нагоды святкавання юбілею мы выпускаем відэакліп на новую песню нашага калектыва — «Брэжнеў»! Наперад на сустрэчу з цудоўным! Ars Magna Generalis!» – гаворыцца на афіцыйнай старонцы праекта «Ляпіс 98» у фэйсбуку.

21 красавіка канцэрт праекта «Ляпіс 98» пройдзе ў Prime Hall у Менску. Сяргей Міхалок таксама ўзначальвае праект „Brutto”, які сабраў 8 сакавіка «Мінск-Арэну».