Мікола Чарнавус патрабуе адмяніць дэкрэт №3



Прадпрымальнік Мікола Чарнавус патрабуе адмяніць дэкрэты і ўказы, падпісанныя “ад балды”. З гэтай мэтай ён правёў пікет у маладым парку па вуліцы Камсамольскай у цэнтры горада. Сваё патрабаванне ён размясціў на вялікім плакаце. Пікет адбыўся ў абедзенны перапынак з дванаццатай гадзіны да паловы на другую.

„Адначасова збіраў подпісы за адмену падатку за дармаедства,” – кажа Мікола Чарнавус:

– За паўтары гадзіны сабраў 17 подпісаў. На плакаце было напісана “Патрабуем адмяніць дэкрэт №3 і ўказы, якія былі напісаны ад балды!”. Іх вельмі шмат. Яны падпісаны неабдумана. Ушчамляе народ беларускі прэзідэнт.

Пікет прайшоў без эксцэсаў і ўмяшальніцтва міліцыі ці ўладаў. За дазволам на пікет Мікола Чарнавус у оганы ўлады не звяртаўся і правёў яго ў месцы, недазволеным уладамі. Гэта ўжо трэці пікет Чарнавуса супраць дэкрэта №3.

Беларускае Радыё Рацыя