Мікола Чарнавус заклікаў на “Марш раззлаваных беларусаў”
Год таму
Грамадскі актывіст з Баранавіч Мікола Чарнавус (старэйшы) адгукнуўся на запыты ў сацыяльных сетках і на вуліцах, што адбудзецца 17 лютага і дзе. Ён паведаміў пра гэта праз пікет у маладым парку на вуліцы Камсамольскай у цэнтры горада.
Кажа Мікола Чарнавус:
– Вельмі шмат каментароў, у якіх людзі пытаюцца, дзе гэта будзе, у колькі гадзін. На плакаце напісаў, каб 17 лютага а 18-й гадзіне сабраліся і пайшлі да Лукашэнкі з “караваем” патрабаваць адмяніць „дэкрэт аб дармаедах”.
Мікола Чарнавус упэўнены, што толькі праз мірныя вулічныя акцыі, як, напрыклад, праз „Марш раззлаваных беларусаў” 17 лютага на Кастрычніцкай плошчы Менска можна дамагчыся адмены дэкрэта №3 – падатка на дармаеда.
Беларускае Радыё Рацыя