Мікола Дзядок этапіраваны ў калонію



12 лютага палітвязень, актывіст анархісцкага руху Мікола Дзядок быў этапаваны з магілёўскай турмы №4 у калонію, паведамляюць ягоныя сябры. У якую менавіта, пакуль невядома, паведамляе reform.by.

Мікалаю Дзядку прысудзілі пяць гадоў калоніі агульнага рэжыму. Паводле абвінавачання, з 4 жніўня па 1 лістапада 2020 года ён у сваім тэлеграм-канале распаўсюдзіў матэрыялы з заклікамі да здзяйснення дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі. 23 жніўня 2020 года на несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах у Менску ён выходзіў на праезную частку, выкрыкваў лозунгі, блакіраваў дарогу, заступаў шлях транспарту; вырабіў і захоўваў бутэлькі са сумессю бензіну і мінеральнага алею. Мікола Дзядок не прызнаў віну ні па адным з артыкулаў.

Дзядка затрымалі на здымнай кватэры ў пасёлку Сасновы Асіповіцкага раёна ў лістападзе 2020 года. Пры ператрусе знайшлі шкляныя бутэлькі з гаруча-змазачнымі матэрыяламі. Пры затрыманні яго збілі, што было пацверджана экспертызай.

[manual_related_posts]