Мікола Матрунчык: Філарэт быў чалавекам Беларусі
Памёр мітрапаліт Філарэт (Кірыл Вахрамееў), які з 1990 па 2013 год з’яўляўся кіраўніком Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Пра асобу Філарэта кажа кіраўнік Беларускага праваслаўнага брацтва, названага ў гонар Святых віленскіх пакутнікаў, Мікола Матрунчык:
– Шляхетнасць, безумоўна, адчувалася ўвесь час у мітрапаліта Філарэта. Ён як ужо стаў адраджаць царкву, я бачыў, што без нацыянальнага чынніка, без нацыянальнай мовы не абыйсціся. Таму ніякіх ад яго перашкодаў не было ніколі. Я гэта сам на сабе адчуваў. Наадварот, такое спрыянне, і нашае беларускамоўнае Брацтва Святых віленскіх пакутнікаў ён вельмі падтрымаў. І ўсю нашую баларускасць заўжды пыдтрымоўваў.
Па словах Міколы Матрунчыка, Беларускае праваслаўнае брацтва плануе правесці вечар памяці Філарэта ў Менску.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: wikipedia.org
