Мікола Салянік: Раз вырашылі пакараць, то пакараюць



Старшыня гарадзенскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікола Салянік выкліканы ў суд Кастрычніцкага раёна. Суд пройдзе сёння, 17-га жніўня, а палове дванаццатай. Яго абвінавачваюць паводле Адміністрацыйнага кодэксу, за ўдзел у пікетаванні 3-га ліпеня. Сам Мікола Салянік не прызнае свайго ўдзелу і будзе аспрэчваць гэта ў судзе.

– Я ведаў, што справа будзе, і будзе суд. Але, нагадаю вам, што два разы справу адпраўлялі на дапрацоўку. Бо суд, як разгледзеў гэтыя пратаколы, мабыць, сам здзівіўся, што падстаў не было на прыцягненне да адказнасці чалавека. Але мы ведаем з вамі, у якой мы дзяржаве жывем. Раз  вырашылі пакараць, то пакараюць.

3 ліпеня Міколу Саляніка і яго калегу па партыі Аляксандра Лаўрэнцьева гвалтоўна затрымалі ля кватэры апошняга людзі ў цывільным са зброяй. Як высветлілася пазней, гэта аказаліся АМАПаўцы Ганчароў, Тоўсьцік і Пацуй, якія і сведчылі ўжо ў судзе супраць Аляксандра Лаўрэнцьева. 

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

[manual_related_posts]