Мікола Семена: Сітуацыя з журналістамі Крыма нагадвае пераслед журналістаў у Беларусі



Гісторыя паўтараецца. Акупацыя Крыму Расеяй адбылася ў сакавіку 2014-га. З таго часу сітуацыя на паўвостраве ўскладнілася. Частка журналістаў пайшла на дыялог з “новай уладай”, частка ж – працягнула працаваць у падполлі. “Такая рэчаіснасць нагадвае цяперашнюю сітуацыю з журналістыкай у Беларусі”, – зазначае былы палітвязень, крымскі журналіст Мікола Семена.

Між тым на самога Міколу – крымскага журналіста – супрацоўнікі расейскай ФСБ пачалі крымінальную справу з-за яго публікацыі аб грамадзянскай блакадзе паўвострава. Гэты матэрыял следчыя палічылі заклікам да парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці Расеі.

У 2017-м годзе падкантрольны Крамлю Чыгуначны раённы суд Сімферопаля прыгаварыў мужчыну да двух з паловай гадоў умоўна з выпрабавальным тэрмінам у тры гады і забаронай займацца публічнай дзейнасцю. Міністэрства замежных спраў Украіны, Дзярждэпартамент ЗША, Еўразвяз і шэраг міжнародных арганізацый асудзілі вынесены Міколу прысуд.

Два гады таму спадар Семена атрымаў пастанову аб датэрміновым спыненні выпрабавальнага тэрміну і зняцці з яго судзімасці. У хуткім часе ён з’ехаў з Крыма.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]