Мікола Шарах: Абараняю сяброў свайго прафсаюза ад „Алісы”



У полацкім гарадскім судзе ідзе разгляд справы былых рабатнікаў полацкага прыватнага гандлёвага прадпрыемства “Аліса плюс”, сяброў Свабоднага прафсаюза, з якіх прадпрымества хоча спагнаць нестачу, выяўленую ў яе крамах.

Кажа прафсаюзны юрыст, які займаецца гэтай справай, Мікола Шарах:

– Я, як прафсаюзны юрыст, абараняю сваіх сяброў прафсаюза. “Аліса плюс” хоча спагнаць з былых сваіх работнікаў больш чым за 30 мільёнаў. Хісткая сітуацыя ў гэтай “Алісы”, свае нястачы ўсе хочуць каб ім работнікі кампенсавалі, а куды тыя грошы знікаюць, пакуль невядома.

Чарговае судовае паседжанне па разгляду гэтай справы адбудзецца 20 сакавіка.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя