Міколу Чарнавуса (старэйшага) выпусцілі з Баранавіцкага ГАУС



Грамадскага актывіста Міколу Чарнавуса (старэйшага) выпусцілі з гарадскога аддзела міліцыі. Яго выклікалі па позве па адміністрацыйнай справе. Па якой справе, яму не паведамлялі ні падчас уручэння позвы, ні падчас прабывання ў міліцыі. Склалі пратаколы-апытынні. Адзін – куды званіў яго сын падчас вобшуку ў іх доме, другі – ці званіў яму Рыгор Грык і запрашаў да крыжа пакуты 29-га красавіка, – кажа Мікола Чарнавус.

– Пытаюцца: дзе вы былі ў суботу 29? Мінуты дзве думаю, дзе ж я быў. Чорт яго ведае, дзе я быў. Ці званіў вам Рыгор Грык? Але хто фіксуе свае званкі? Хто мне толькі не званіў.

Па словах Міколы Чарнавуса, усё гэта як у цырку. Хаця добра вядома, чаго яго выклікалі і чаго столькі трымалі. Каб не прыняў удзел у першамайскіх акцыях.

Па выхадзе з кабінета сустрэўся з сынам. Яго схапілі на вуліцы і прывезлі ў міліцыю. Да гэтага часу невядома, што з ім.

Беларускае Радыё Рацыя