Міколу Дзядка перавялі ў магілёўскую турму



Міколу Дзядка, асуджанага да 5 гадоў калоніі, перавялі ў магілёўскую турму. 33-гадовага блогера і актывіста анархічнага руху Мікалая Дзядка перавялі ў следчую турму №4 у Магілёве.

10 лістапада палітвязня асудзілі на пяць гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса.  Мікола не прызнаў віну ні па адным з артыкулаў.