Мікрараён „Паўднёвы” ў Берасці стаў больш зялёным
Дзякуючы намаганням актывістаў „За свой горад!”, мікрараён „Паўднёвы” ў Берасці стаў больш зялёным. Новая алея дрэў з’явілася ўздоўж дзіцячага сада-пачатковай школы №10 і па вуліцы Гвардзейскай, – распавёў палітык Ігар Маслоўскі:
– Добры пачатак! Мы маем надзею, што азеляненне будзе працягнута. Асабліва гэта актуальна для мясцовых жыхароў, таму што мікрараён Паўднёвы вядомы тым, што тут растуць хвойныя і ўжо многім дрэвам каля сто год. І пры новабудоўлі многія дрэвы пацярпелі, яны засохлі ці былі спілаваныя.
Раней больш за сотню дамоў па вуліцы Гвардзейская накіроўвалі калектыўны зварот у мясцовыя органы ўлады. Яны прапаноўвалі высадзіць дрэвы ў новым мікрараёне „Паўднёвым”.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
