„Милицию” заменяць на „Міліцыю”



У Баранавічах рускамоўны дарожны знак „Милиция…” заменяць на беларускамоўны адпаведнік. Пра гэта паведаміў актывіст кампаніяў „Умовы для мовы” і „Беларускім вуліцам – шыльды па-беларуску” Ігар Случак, які звяртаўся з гэтай нагоды ў адпаведныя ўладныя структуры:

– Мы запусцілі гэтую кампанію «Беларускім вуліцам – шыльды па-беларуску». Разам з хэштэгам #выконвайхуткаснырэжым. Распрацавалі сем відаў зваротаў, якія размясцілі на нашым партнёры – сайце «Свае». Я таксама далучыўся да гэтай кампаніі. Калі быў у Баранавічах і пабачыў, што стаіць знак «Милиция. Барановичский отдел». Справа ў тым, што ў адпаведнасці з правіламі дарожнага руху, усе дарожныя знакі ў Беларусі, якія занесеныя ў правілы дарожнага руху, у дадаткі да яго, павінны быць на беларускай мове.

У беларускамоўным адказе з аддзела ўнутраных спраў Баранавіцкага гарвыканкама паведамілі, што дэмантуюць згаданы знак і заменяць яго не беларускамоўны 16 ліпеня.

Беларускае Радыё Рацыя