Міліцыя паведаміла пра фармаванне „народных дружын”



Дзяржаўныя тэлеканалы паведамілі пра фармаванне «народных дружын» у дапамогу міліцыі. Канал СТВ назваў гэта «своеасаблівай ініцыятывай з месцаў, бо занадта ўжо дасталі маладзёны, якія перакрываюць дарогі і паляць пакрышкі».

Оnliner.by нагадвае, што фармальна статус «дружынніка» вызначаны ў Законе аб удзеле грамадзянаў у ахове грамадскага правапарадку.

Чым канкрэтна будуць займацца „грамадзянскія памочнікі” міліцыі ў цяперашніх рэаліях, пакуль складана нават уявіць.