Міліцыя паведамляе, што пачасціліся выпадкі кібер-махлярства



 Прадстаўляючыся супрацоўнікамі кантакт-цэнтра ці службы бяспекі беларускіх банкаў, зламыснікі тэлефануюць з падменнага нумару тэлефона кліентам гэтых устаноў.

Апошнім яны паведамляюць пра ўчыненае ў дачыненні да іх махлярства і на падставе блакавання рахунку просяць паведаміць рэквізіты плацёжных карт. Пасля гэтага, завалодаўшы інфармацыяй, выкрадаюць грошы.

Толькі за апошнія два дні ў міліцыю паступіла больш за 150 заяў і паведамленняў ад ахвяр вішынгу. У сувязі з гэтым у МУС папярэджваюць: ні пад якой падставай не перадавайце і не паведамляйце аплатныя рэквізіты, поўны нумар карткі і тэрмін яе дзеяння, лагін і пароль да інтэрнэт-банку, іншую персанальную інфармацыю.

Беларускае Радыё Рацыя