„Марш справядлівасці” ў Гомелі



Сярод затрыманых у Гомелі – палітык Васіль Палякоў і актывістка Святлана Нарскіна. Акцыя ў Гомелі скончылася. Цяпер некаторыя пратэстоўцы едуць да РАУСаў, каб даведацца пра лёс затрыманых.

* * * 

Пратэстоўцаў АМАП выцеснуў з цырка да ўнівермага. Універмаг таксама ачапіла міліцыя.

* * * 

АМАП ачапіў цырк, дзе з’явіўся ланцуг пратэстоўцаў.

Фота: homiel_pieramien

Каля цырка выстраіўся ланцуг з бел-чырвона-белымі сцягамі.

Фота: homiel_pieramien

* * * 

Пачаліся затрыманні. Таксама АМАП спрабуе перакрыць шляхі калоне. Пратэстоўцам давялося прарваць ачапленне міліцыі і перайсці на іншы бок цэнтральнай вуліцы Савецкая. Папярэдне вядома пра затрыманне прыкладна 15 чалавек.

* * * 

У Гомелі распачаўся „Марш справядлівасці”, нягледзячы на перашкоды і запалохванні з боку міліцыі. У цэнтры горада – таніраваныя аўтобусы і аўтазакі.

У 14.00 у Гомелі мусіў распачацца „Марш справядлівасці”. Аднак міліцыя не дае сабрацца жыхарам абласнона цэнтра.

Фота: @homiel_pieramien

Такімі фотаздымкамі дзеляцца паміж сабой жыхары Гомеля.

Напярэдадні па ўсёй цэнтральнай вуліцы Савецкая развесілі камеры відэаназірання.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель