Міліцыя правярае паведамленне пра мініраванне прадпрыемства
30 дні таму
Правяраецца паведамленне пра мініраванне прадпрыемства ААТ „Крыён” (вул. Сярова, 8), інфармуе менская міліцыя.
Сёння каля 06:00 гадзін на пошту прадпрыемства паступіла электроннае паведамленне пра закладзеную выбуховую прыладу.
На месца выбылі супрацоўнікі міліцыі, прымаюцца неабходныя меры бяспекі, працуе сапёрна-піратэхнічная група. Праводзіцца эвакуацыя.
«Прыносім свае прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці, звязаныя са здзейсненымі мерамі бяспекі. Дзякуем за праяўленае цярпенне і разуменне», — дадаюць у прэс-службе мінскай міліцыі.