Міліцыя прыйдзе на апошні званок ва ўсе школы Беларусі



На апошні званок 30 траўня ў кожную школу прыйдзе міліцыя, – кажа начальнік ГУБАЗ МУС Аляксандр Купчэня.

— Для забеспячэння бяспекі і папярэджання рознага роду супрацьпраўных праяў у кожнай школе будуць знаходзіцца супрацоўнікі міліцыі, а на прылеглай тэрыторыі групы хуткага рэагавання. Таксама ў навучальных установах будзе ўзмоцнены прапускны рэжым. Да навучальных устаноў будуць накіраваны экіпажы патрульнай службы ДАІ.

Чаму ў мінулыя гады такіх мер не прымалася, Аляксандр Купчэня не распавёў.

Фота: kudapostupat.by

[manual_related_posts]