У Курапатах затрымалі карэспандэнтку „Белсату” (абноўлена)



Журналістку “Белсату” Кацярыну Андрэеву адпусцілі з міліцыі, але склалі пратакол.

Фота „Белсат”

Яе адвезлі ў пастарунак, але цяпер выпусцілі. На яе складзены ўжо традыцыйны для беларускіх уладаў пратакол па адміністрацыйным артыкуле “незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”.

* * * 

У Курапатах знаходзіцца наш карэспандэнт Віталь Сямашка:

– Пратэстуючыя пачалі ладзіць намёт, гэта значыць, гэтую ноч і наступны дзень яны плануюць заставацца тут. Калі людзі прыбылі да месца акцыі з палаткай і іх пачаў здымаць „Белсат”, адразу да Кацярыны Андрэевай, карэспандэнткі „Белсату”, падышоў высокі міліцыянт, груба схапіў яе за каўнер і пацягнуў да міліцэйскай машыны. Да гэтага была ўжо спроба паставіць намёт, але гэты намёт яны папросту забралі. Пратэстоўцы гавораць, што будуць стаяць, пакуль „Бульбаш-хол” не знікне. 

З 31 траўня грамадскія актывісты і палітыкі праводзяць акцыі супраць адкрыцця каля ўрочышча комплексу з рэстаранам „Паедзем паядзім”. 

Сёння ў дачыненні да абаронцаў Курапатаў супрацоўнікі ДАІ склалі пратаколы аб парушэнні правілаў дарожнага руху. 

Беларускае Радыё Рацыя