Міліцыя затрымала жанчыну, якая зняла відэа жорсткага затрымання ў метро



Жыхарку Менска  Людмілу Сінюк у суд Цэнтральнага раёна даставіла міліцыя. Гэта адбылося ў першай палове дня 7 чэрвеня. На выхадзе з метро, ​​калі яна ішла на працу, яе спынілі трое міліцыянтаў, і прапанавалі праехаць з імі.

Людміла Сінюк пакараная штрафам у 10 базавых велічыняў (230 рублёў) па артыкуле 17.1 КаАП „Дробнае хуліганства» за нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы.

Нагадаем, у канцы траўня ў інтэрнэце з’явілася відэа, як некалькі супрацоўнікаў міліцыі брутальна затрымлівалі хлопца ў вестыбюлі метро.

tut.by