Міліцыя зноў затрымала футбольных заўзятараў за нацыянальную сімволіку



У час футбольнага матчу Беларусь-Сан-Марына, які прайшоў у Менску, АМАП зноў брутальна затрымліваў беларускіх заўзятараў за нацыянальную сімволіку. Было затрымана не менш двух чалавек.

Пасля затрымання пару чалавек на трыбунах людзі заспявалі песню Сяргея Міхалка „Воины света” і выкрыквалі „Жыве Беларусь!”.

Паводле сведчанняў відавочцаў затрыманні адбыліся таксама пасля матчу. Прозвішчы затрыманых пакуль невядомыя.

Беларускае Радыё Рацыя