Міліцыянеры патрабуюць ад слонімцаў падпісваць пратаколы прафілактычных гутарак



Напярэдадні рэферэндуму ўчастковыя міліцыянеры Слонімскага РАУС атрымалі ад вышэйшага начальства загад наведаць “ненадзейных” слонімцаў, якія з 2020 года ў “грамадскіх месцах могуць здзейсніць парушэнні грамадскага парадку”. Таму перад рэферэндумам міліцыянеры абыходзяць усіх “ненадзейных” слонімцаў. З сабою яны носяць “пратаколы прафілактычных гутарак”. У гэтых пратаколах шмат пунтктаў, ёсць там і такі: “о недопустимости пользования иными флагами, вымпелами, не зарегистрированными в установленом порядке” і г.д.

Участковыя міліцыянеры тэлефануюць слонімцам, каб яны прыехалі ці прыйшлі ў РАУС, альбо самыя наведваюць кватэры і дамы “ненадзейных” гараджан. Але ніхто ніякіх пратаколаў не падпісвае, а многія слонімцы ім праста не адчыняюць дзверы.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]