Міліцыянты пераследуюць берасцейца Андрэя Марача
Супрацоўнікі міліцыі спрабуюць узяць тлумачэнні ў берасцейца Андрэя Марача.
Раней ён неаднаразова арыштоўваўся за ўдзел у Маршах недармаеўдаў.
Пра гэта паведаміў у Facebook праваабаронца Уладзімір Вялічкін, які сочыць за сітуацыяй:
– Ідуць прэвентыўныя затрыманні і пакаранні больш-менш актыўных грамадзян, каб яны не ўдзельнічалі ў пратэстах. Спава ў тым, што кожны пратэст, які збірае людзей, ён заканчваецца зусім іншай тэмай – палітычнымі патрабаваннямі.
Прычынаў і акалічнасцяў затрымання праваабаронца не ведае, але мяркуе, што Марач знаходзіцца ў РАУС Ленінскага раёна Берасця. Дазнаўся ён пра сітуацыю, якая склалася паміж актывістам і міліцыянтамі, праз кароткую тэлефонную размову з Марачам.
„Ягоны тэлефон не адказвае. У нядзелю „кармленне галубоў”, а магчыма ў панядзелак у судзе даведаемся за што сядзеў і за што затрымалі”, – падсумоўвае Уладзімір Вялічкін.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце