Міліцыянты затрымалі „аўто са сцягамі”



Сёння зранку машыну Дзмітрыя Дзмітрыева, які ездзіць на аўто з бел-чырвона-белымі сцягамі, затрымалі супрацоўнікі ДАІ.

Раней Дзмітрыеву выпісалі штраф за неналежную паркоўку. А сёння зранку да яго машыны прыехалі супрацоўнікі ДАІ з эвакуатарам, хаця аўто было прыпаркаванае належным чынам у належным месцы без парушэння ПДД. Яны заявілі, што ў іх ёсць падазрэнне, нібыта ў машыны Дзмітрыева «перабіты VIN-код».

Дзмітрыева з машынай папрасілі праехаць да УУС Савецкага раёна Менска. З 10 гадзін раніцы міліцыянты праводзяць дагляд.

novychas.by