Мінадукацыі: Рашэнне прынятае і пераглядацца не будзе



Праз тры месяцы і дзесяць дзён актывісты кампаніі ’’О, Балонь’’ у Берасці  атрымалі адказ з Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. У лісце да чыноўнікаў актывістамі былі выкладзеныя такія патрабаванні, як магчымасць абіраць рэктара калегіяльным органам універсітэта і непасрэдны ўдзел студэнтаў у кіраванні сваёй навучальнай установай. Гэта магло б даць шанец на ўступленне Беларусі ў Балонскі працэс у 2015 годзе.

“Мы нарэшце атрымалі электронную копію рашэння Міністэрства адукацыі па нашым запыце,” – распавёў адзін з галоўных каардынатараў кампаніі Уладзімір Красько:

– Адказ сведчыць пра тое, што рашэнне па студэнцкім самакіраванні, па ўступленні Беларусі ў Балонскі працэс ужо абмеркаванае, як сведчыць адказ – усімі зацікаўленымі бакамі, і больш абмяркоўвацца не будзе. Нам дадзена парада звярнуцца да свайго прадстаўніка ў Палаце прадстаўнікоў з тым, каб ён ініцыяваў разгляд гэтага пытання, бо Міністэрства адукацыі больш ніякіх захадаў рабіць не будзе.

“На думку нашых актывістаў, такі адказ носіць фармальны характар, то бок рашэнне ўжо прынята, і больш да яго Міністэрства адукацыі звяртацца не будзе”, – падагульніў Уладзімір Красько.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота naviny.by