Мінадукацыі вызначыла графік школьных канікулаў у новым навучальным годзе



Міністэрства адукацыі Беларусі вызначыла графік школьных канікулаў у новым навучальным годзе, гаворыцца на сайце ведамства. Пра гэта паведамляе партал газеты «Звязда».

Першая чвэрць працягнецца з 1 верасня па 31 кастрычніка, другая – з 9 лістапада па 24 снежня, трэцяя – з 11 студзеня па 27 сакавіка 2021 года, чацвёртая – з 5 красавіка па 31 траўня 2021 года. Адпаведна, асеннія канікулы будуць працягвацца 8 дзён (з 1 па 8 лістапада), зімовыя – 17 дзён (з 25 снежня па 10 студзеня), вясеннія – 8 дзён (з 28 сакавіка па 4 красавіка).

Беларускае Радыё Рацыя