Мінгандлю патлумачыла рост цэнаў у Беларусі



Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі паведаміла, што ў студзені гадавы прырост спажывецкіх цэнаў перавысіў 10%.

Асноўны ўплыў на павелічэнне спажывецкіх цэнаў за год аказала падаражанне харчовых тавараў, пераважна мяса-малочнай і плодаагародніннай групы. Гэты фактар, як сцвярджае МАРГ, абумоўлены ростам выдаткаў на вытворчасць тавараў з-за павелічэння сусветных цэнаў на сыравіну і матэрыялы. Мяса і мясапрадукты за 12 месяцаў падаражалі ў памеры каля 16%, малако і малочныя прадукты — болей чым на 7%. Прырост цэнаў на плодаагароднінную прадукцыю склаў амаль 24% за год.

Такое значнае ўздаражанне садавіны і гародніны ўлады тлумачаць тым, што ў халодны перыяд года гародніна ў краіне ці вырошчваюцца ў абароненым грунце, ці не вырошчваецца ўвогуле і мусіць імпартавацца.

[manual_related_posts]