Мінінфарм разгледзіць запыт аб аднаўленні доступу да сайта «Комсомольской правды»
20 гадоў таму
Як сказана ў паведамленні Міністэрства інфармацыі, ведамства не атрымлівала якіх-небудзь дакументаў аб спыненні дзейнасці беларускага аддзялення „Комсомольской правды в Беларуси”, але атрымала ліст з просьбай аднавіць доступ да заблакаванага сайту выдання.
Таксама ў лісце за подпісам галоўнага дырэктара ЗАТ «БелКП-ПРЕСС» Сяргея Янковіча адзначаецца, што выданне бярэ пад увагу прававую ацэнку, якая была дадзена публікацыі і гарантуе давядзенне дадзенай ацэнкі да работнікаў рэдакцыі з мэтай недапушчэння ў далейшым з’яўлення матэрыялаў, якія парушаюць патрабаванні заканадаўства”.
