Мінінфарм заблакаваў доступ да яшчэ некалькіх сайтаў. Сярод іх — «Беларускі партызан»
19 гадоў таму
13 верасня некаторыя карыстальнікі з Беларусі ўжо не змаглі трапіць на сайт „Беларускі партызан”. Пра гэта на сайце паведаміла само выданне.
Пры спробе ўваходу з’яўляецца надпіс „Доступ да інфармацыйнага рэсурсу абмежаваны на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі”. Пра прычыны такога рашэння Міністэрства пакуль не паведаміла.
Акрамя гэтага, рашэннем мінінфарма заблакаваныя сайты „Магілёўскага рэгіёну” (6tv.by) і Freesmi.by.
