Міністэрства замежных спраў выпусціла набор беларускамоўных стыкераў



У наборы прадстаўлены стыкеры з надпісамі «За Радзіму!», «Пратэстую», «Консул у дапамогу» ды іншымі.

Пра гэта ведамства паведаміла на сваёй старонцы ў Twitter. Стыкеры можна спампаваць бясплатна.

Урачыстае мерапрыемства з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы Міністэрства замежных спраў правядзе 21 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы. Дыпламаты замежных дзяржаў зачытаюць на сваёй мове ўрыўкі з твораў пра радзіму.