Міністэрства ЖКГ ігнаруе беларускую мову
Праваабаронца Сяргей Гоўша з цэнтра „Вясна” з Баранавіч не заключыў дамову з жыллёва-эксплуатацыйным упраўленнем па прычыне адсутнасці беларускамоўных бланкаў дамовы.
Сяргей Гоўша
Ва ўпраўленні яму паведамілі, што бланкі дамоваў дасылаюцца з міністэрства толькі на расейскай мове, кажа Сяргей Гоўша:
– Ну так кажу: “Пішыце, патрабуйце ў міністэрства, каб там рыхтавалі на двух мовах. Калі будзе, вы мне патэлефануйце, тады я прыйду, падпішу на беларускай мове”. Ужо прайшло больш месяца, але да гэтага часу мяне пакуль не завуць. Але я іх усё роўна прымушу.
Па словах Сяргея Гоўшы, у свой час ён прымусіў заключыць дамову на беларускай мове праектны інстытут „Берасцегіпразем” і Ляхавіцкае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру.
Беларускае Радыё Рацыя
