Міністр аховы здароўя прыедзе ў Полацк
У Полацку пройдзе асабісты прыём міністра аховы здароўя Беларусі Уладзіміра Каранік. Пра гэта паведамілі ў Полацкім райвыканкаме.
1 красавіка міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Сцяпанавіч Каранік правядзе прыём грамадзян у Полацкім райвыканкаме. Паведамляецца, што трапіць на сустрэчу з міністрам змогуць тыя грамадзяне, якія запісаліся на прыём яшчэ на мінулым тыдні.
Першая серада кожнага месяца – гэта планавы дзень прыёму грамадзян міністрам, гаворыцца на сайце ведамства.
