Міністр культуры работнікаў культуры не парадаваў
Слонім наведаў міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў. Ён правёў сустрэчу з работнікамі культуры Слонімшчыны ў памяшканні мясцовага драматычнага тэатра.
Спачатку міністр выступіў перад прысутнымі з прадмовай у якой адзначыў, што работнікі культуры знаходзяцца амаль на апошнім месцы па заработнай плаце ў рэспубліцы. І ў бліжэйшы час яна павышаецца не будзе.
Пасля выступлення, Барыс Святлоў папрасіў задаваць пытанні. Але пасля выступлення міністра, пытанняў было мала, бо што найбольш сёння хвалюе работнікаў культуры – дык на гэта пытанне міністр ім адказаў адразу. Праўда, адна вясковая жанчына-культработнік шчыра падзякавала Барыса Святлова за тое, што ён выдатна ведае і не цураецца роднай мовы. Спадар Святлоў удзячна адзначыў, што беларуская мова з’яўляецца нашай роднай мовай і яе трэба ведаць.
[Not a valid template]
Валянціна Рагозік, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
Фота аўтара
